Золотая рыбка

Русская народная сказка

Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў1, а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца2, яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац3. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй4 чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы5 чалавечые, у чацвёртай самые боты6 і чаравікі7, у пятай адзеннё8 суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая — тая хата, гдзе жылі разбойнікі.

Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула9 стук — схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі яну разабралі10 дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк11 не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. «Добра!» — казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць12 персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.

Кралеўне аж млосно13 зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку14. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец15, трэці на другі гасцінец, а рэшта16 парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.

На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: «Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела».

Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі17 і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні18 і сказала: «Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!» Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско19, з-за стала дый у ногі20 праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бораны ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае, а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.

Ссылки:

1 Женихов.

2 Отца.

3 Дворец.

4 С кровью.

5 Туловища.

6 Сапоги.

7 Башмаки.

8 Одежда, платье.

9 Послышала.

10 Раздели.

11 Никак, никаким образом.

12 Искать.

13 Тошно.

14 Разговор.

15 Большая дорога.

16 Остальные.

17 Покраснели, побагровели.

18 Из кармана.

19 Плохо.

20 То есть бежать.

21 Шумное, громкое.

Королевна и разбойники // Народные русские сказки А. Н. Афанасьева: В 3 т. — М.: Наука, 1984—1985. — (Лит. памятники).
Т. 3. — 1985. — С. 45—46.

Вы можете отслеживать изменения на этой странице, используя RSS 2.0 ленту. Вы можете оставить отзыв, или обратную ссылку со своего сайта.
Оставить комментарий

XHTML: можно исполльзовать теги: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>